У гонар летняга сонцастаяння 21 чэрвеня,у Строчыцах кожны мог паўдзельнічаць у святкаванні “Сонцазварота”.

Падчас свята кожны наведвальнік мог пазнаёміцца з народнымі русальнакупальскімі і сёмушнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічаць у гульнях, забавах, карагодах, конкурсах, спевах.

Адметнай рысай мерапрыемства стала этнадыскатэка, на якой была магчымасць патанчыць беларускія народныя танцы Лявоніха, Кракавяк, Падэспань, Млын, Ва саду лі, Грачанікі, Верабей, Гапак, Мільён, 101, Полька з камандамі і інш. Таксама пад час свята кожны жадаючы мог наведаць майстар-клас па пляценню вянкоў;  дэфіле–прэзентацыя народных строяў; выступленні фальклорных калектываў «Страла», «Рада», «Талака», «Кроса», «Этнасуполка» кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Сонцазварот — гэта старажытная славянская назва сонцастаяння, якая адпавядала моманту «паварота» Сонца на прырост ці на спад дня. На Русі і ў шматлікіх еўрапейскіх краінах дзень зімовага сонцастаяння адзначаўся як язычніцкае свята раства сонца. А Купалле ў старажытнасці лічылася святам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння.

\

\