Выстава, якую доўга чакалі. Гарадзенцам адкрылі вочы на «Паганства»
Кніга “Паганства”, працы з якой прадстаўленыя на выставе, выйшла ў 2010 годзе, аднак яна яшчэ ніводнага разу не прэзентавалася ў Гродна, родным горадзе фатографа. І вось нарэшце — прэзентацыя, якую доўга чакалі гарадзенцы. Яна распачалася с маленькага фільму, што распавядаў пра поры года і святы, што ў іх ладзяцца: сяўба і Дажынкі, Купалле і Вялікдзень.
Для майстра, што аб’ездзіў, каб зняць гэтыя працы, ўсю Беларусь, даволі складана было выбраць тыя працы, што ён пакажа гарадзенцам.
— Тут прадстаўлена ўся Беларусь, — кажа Андрэй Лянкевіч, — у сваім родным рэгіёне мне прыйшлося здымаць жывёлаў, што было даволі складанай працай. Але мне ў гэтым дапамог таксідэрміст, што працаваў у гарадзенскім Старым замку. Жывых жывёлаў здымаць вельмі складана, і таму трэба было нешта прыдумаць — я фатаграфаваў пудзілы.
Пра саму выставу майстра кажа, што яна, як і кніга, прысвечана сям’і.
— Яна прысвечана майму бацьку, які сёння адзначае 70 годдзе і яго, нажаль, ужо няма з намі. Гэта мой невялікі падарунак яму.
Выстава ў Гродна будзе доўжыцца некалькі тыдняў.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.